18.09.2019 / 10:44

Петыцыю з патрабаваннем вызваліць расіяніна Паўла Усцінава падпісалі больш за 70 тысяч чалавек 6

Больш за 70 тысяч чалавек падпісалі петыцыю з патрабаваннем вызваліць фігуранта «маскоўскай справы» Паўла Усцінава, асуджанага на 3,5 года калоніі агульнага рэжыму па абвінавачванні ў нападзе на байца Расгвардыі на акцыі пратэсту.

Петыцыю на сайце Change.org стварыў акцёр Аляксандр Паль. «Я мяркую, што гэта справа цалкам сфабрыкаваная. Я лічу, што гэта самавольства і жахлівае беззаконне. І нам важна разам звярнуць увагу ўладаў на тое, што мы на такую ​​несправядлівасьць і самасуд не згодныя», — напісаў ён.

Раней Паль запусціў у сацсетках флэшмоб у падтрымку Усцінава. На заклік адмяніць прысуд Усцінаву адгукнуліся дзесяткі вядомых акцёраў, музыкаў, журналістаў і грамадскіх дзеячаў. У падтрымку Усцінава нават выказаўся Іван Ургант.

У Расіі маладзёну далі 3,5 года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту. Пасля яго затрымання амапавец паскардзіўся, што вывіхнуў плячо 

NN.by

0
Павел Ас / Адказаць
18.09.2019 / 11:50
Аб мінака паліцай вывіхнуў руку. І паліцай ахвяра, а пабіты мінак агрэссар :( І пасля гэтага мне кажуць што ў Крамлі няма фашыстаў :(
1
Матёрый / Адказаць
18.09.2019 / 12:11
Дело придали огласки. Отпустят. Тем более он не винова. Но как всегда возникают впросы. За эти дни ему выплатят компенсацию?! Будит привлечён к ответственности за кливиту сотрудник росгвардии?! Судья дальше будит работать и получать премию, зарплату?! Их даже к дисциплинарной ответственности врядле привлекут!!! Но самое главное, видите как люди друг за другом стоят. У нас в РБ всё на обород. Бумаем сотрудникам стуканём, так нас за фликер и техосмотр трогать не будут. Сами виноваты.
0
алекс / Адказаць
18.09.2019 / 12:30
Тамака быццам бы й Салаўёў выступіў. Маўляў, быў дрэнны адвакат. Зараз будзе добры і ўсё добра будзе. Імхо: хлопца выпусцяць. Толькі стратэгічна нічога не зменіцца. Расейскія ўлады будуць і далей гуляць у дэмакратыю збіваючы пратэстныя настроі)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру