18.09.2019 / 10:57

У МЗС Украіны распавялі пра бачанне Зяленскім будучыні Данбаса 3

Міністр замежных спраў Украіны Уладзімір Прыстайка распавёў аб планах прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага па мірным урэгуляванні на Данбасе. Сваю заяву ён зрабіў у інтэрв'ю выданню Die Welt.

«Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хоча дасягнуць сапраўднага прагрэсу на працягу наступных шасці месяцаў», — заявіў ён.

Пры гэтым кіраўнік МЗС падкрэсліў, што ўрэгуляванне не можа адбыцца за кошт здачы ўкраінскіх тэрыторый. «Мы не здаем ўкраінскія тэрыторыі і паведамілі расіянам пра нашыя чырвоныя лініі. Таму мы не дазволім, каб Расія зафіксавала сваё панаванне на частках украінскай тэрыторыі, як, напрыклад, гэта адбылося ў Малдове з Прыднястроўем», — падкрэсліў ён.

Прыстайка адзначыў, што асноўная мэта Украіны — гэта вярнуць сваіх грамадзян, і для яе дасягнення краіна гатовая звярнуцца да недыпламатычных сродкаў, аб якіх «пакуль рана гаварыць»

NN.by

2
Nokia / Адказаць
18.09.2019 / 12:12
Наіўны. Паверыў што ў Пуціным можна дамаўляцца.
2
Рэха / Адказаць
18.09.2019 / 12:40
Каламойскі кіёскі красіць ці не?
1
Алёша / Адказаць
18.09.2019 / 14:17
Nokia, вы за второй вариант - объявить войну?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру