kremlin.ru

kremlin.ru

Расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў Аляксандру Лукашэнку далучыць Беларусь да Расіі, а пасля тое самае зрабіць з Украінай. Пра гэта палітык напісаў у сваім Telegram-канале.

«Даўно пара уз'яднаць Расію і Беларусь як адно адзіную дзяржаву. Навошта выдумляць: а давайце спачатку мытню або спачатку тарыфы? Беларусь расквітнее, калі мы зноў станем адной дзяржавай».

На думку Жырыноўскага, адзіны рубель беларуска-расійскай дзяржавы можа быць мацнейшым за еўра, бо забяспечаны велізарнымі рэсурсамі».

Жырыноўскі таксама прапануе ўсім, хто ўвойдзе ў аб’яднаную дзяржаву, вывучыць рускую мову, бо так зручней.

«Ніхто не павінен абмяжоўваць свабоду людзей. Дзе захочуць гаварыць па-беларуску — калі ласка. Па-ўкраінску — калі ласка. Павінны захавацца нацыянальныя газеты, тэатры, школы. Але зручней ўсё ж такі выкарыстоўваць агульную мову».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0