18.09.2019 / 12:03

Кароткачасовыя дажджы, вецер і нават замаразкі: што рыхтуе надвор'е ў наступныя дні 2

Фота Надзеі Бужан

У чацвер — кароткачасовыя дажджы. Вецер месцамі парывісты. Ноччу +2.. + 8°С, днём +9.. + 15°С. У Мінску — + 9—11°С.

У пятніцу днём усяго +6.. + 13°С, кароткачасовыя дажджы, у Мінску — +7—9°С.

У суботу, 21 верасня, дажджы пройдуць хіба па паўночным усходзе. Ноччу +1.. + 6°С, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0..- 3°С, днём ад + 7°С па паўночным усходзе да + 17°С па паўднёвым захадзе. У Мінску — +9—11°С

Паводле папярэдняга прагнозу pogoda.by у нядзелю ў Мінску будзе +12—14°С, дождж, а ў панядзелак ужо будзе ясна і +11—13°С.

NN.by

0
Жвір / Адказаць
18.09.2019 / 13:35
па паўночным усходзе да + 17°С 
О! Дык у Глыбокім яшчэ ня кепска пачуваюцца...:)
0
хамса / Адказаць
19.09.2019 / 06:23
учора хто толькі не выказаўся з нагоды “плохой погоды” і “дождя, ветра і мороза”.. апроч мяне
абажаю восень - лісцікі шабуршаць (ці як правільна - шабашраць? га? жуйналіст?)) пад нагамі
а ці любіце восень з дзяцінства вы, Мад., як люблю яе я?)
дбрйрнк ) зябкавата ўсё ж... дбрйранк
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру