Mash

Mash

Суд у Маскве вызваліў з-пад арышту актывіста Айнара Губайдуліна. Пра гэта ў сераду паведамляюць расійскія СМІ.

Губайдулін, які браў удзел у летніх няўзгодненых акцыях, вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. Ён знаходзіўся пад вартай з 9 жніўня. Крымінальная справа ў дачыненні да яго вернута ў пракуратуру.

Губайдуліна затрымалі па падазрэнні ў замаху на гвалт у дачыненні да прадстаўніка ўлады. Падчас пратэстнай акцыі 27 ліпеня ў Маскве ён кінуў у бок сілавікоў пустую пластыкавую бутэльку, але прамахнуўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0