У Мінску з 28 верасня пачнуцца сельскагаспадарчыя кірмашы. Яны будуць праходзіць у суботы і нядзелі, паведамляе галоўнае упраўленне спажывецкага рынку.
На кірмашах можна будзе набыць не толькі гародніна і садавіна, але таксама мяса, малочныя прадукты і рыбу.
Сельскагаспадарчыя кірмашы ля «Чыжоўка-Арэны» пройдуць 28 і 29 верасня, 5, 6, 12, 13, 26 і 27 кастрычніка, а каля Палаца спорту — 19 і 20 кастрычніка.