Здарэнні1212

СК распавёў падрабязнасці траўмавання гродзенца, якога нібыта збіў АМАП і якому ампутавалі частку ягадзіцы

Адна з рэзанансных гісторый жніўня — абвінавачванні на адрас міліцыі ў збіцці 36-гадовага гарадзенца Дзяніса Лук'янава. Яго затрымалі на аўтамабільным фестывалі 20 ліпеня ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Праз два тыдні ён быў шпіталізаваны, а стрыечная сястра сцвярджала, што брата збілі амапаўцы, у выніку чаго ён трапіў у рэанімацыю, дзе яму часткова ампутавалі частку ягадзіцы.

Як паведаміла «Нашай Ніве» афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, упраўленнем па Гродзенскай вобласці былі высветленыя абставіны атрымання цялесных пашкоджанняў Дзянісам Лук'янавым. Следчымі былі апытаныя мужчына, яго сваякі, калегі і знаёмыя, а таксама супрацоўнікі органаў унутраных спраў і медыцынскія работнікі.

Мужчына сам распавёў, што падзеі, якія адбываліся на фестывалі 20 ліпеня, памятае цьмяна, фрагментамі. Да фестывалю і непасрэдна падчас яго ён выпіваў, ад чаго моцна ап'янеў. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі прыкладна ў 18:00, пасля чаго ў 19.37 праведзены медыцынскі агляд. Вынік — каля 3 праміле алкаголю.

Аднак следчыя не выявілі іншых асоб, якія сталі відавочцамі магчымага прымянення фізічнай сілы супрацоўнікамі міліцыі. Калі яго даставілі ў палатку з міліцыяй, там знаходзілася жанчына. Яна распавяла, што падчас яе знаходжання у палатцы, мужчына сядзеў на лаўцы і драмаў. У яе прысутнасці ніхто з супрацоўнікаў міліцыі да яго фізічную сілу і спецсродкі не ўжываў.

Таксама стала вядома, што дахаты мужчыны хуткая тройчы выязджала на выклікі, але рабілася гэта 8 і 9 жніўня. 9 жніўня Лук'янаў быў шпіталізаваны.

Выявілася, што прыкладна 30-31 ліпеня мужчына пасля выхаду з кватэры знаёмай паслізнуўся і ўпаў на ягадзіцы на лесвіцы на першым паверсе пад'езда дома. Са слоў яго самога, ён паслізнуўся, і праехаў ягадзіцамі па прыступках.

Таксама стала вядома, паводле матэрыялаў праверкі, што падчас аўтафестываля мужчына танцаваў, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, перад дзецьмі і паказаў непрыстойны жэст. Адзін з наведвальнікаў штурхнуў яго ў плячо, ад чаго ён упаў на зямлю на спіну і затым яго працягнулі каля 15 метраў да работнікаў міліцыі. У сувязі з тым, што мужчына шмат чаго не памятае, ён не выключае, што сам памыляўся, хто менавіта нанёс яму ўдары.

Раніцай 8 жніўня і 9 жніўня ён тлумачыў медработнікам, што адчувае моцныя болі пасля бытавой траўмы копчыка. Ён паведаміў, што ўпаў 2 жніўня ў ваннай на слізкай плітцы дома на заднюю частку цела. У ходзе медагляду 8 жніўня фельчарам якіх-небудзь бачных цялесных пашкоджанняў на целе выяўлена не было, а 9 жніўня медыкамі дыягнаставаны ўдары і мужчына быў шпіталізаваны.

Сімптомы гродзенца з ампутаванай часткай нагі нагадваюць «сіндром працяглага сціскання», уласцівы п'яным. Што гэта такое?

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць