18.09.2019 / 14:55

Ва Украіну прызначаны новы біскуп. Ён — самы малады рыма-каталіцкі іерарх у свеце 8

Яму ўсяго сорак гадоў

kzd.org.ua

Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі ва Украіне кс. Аляксандра Язлавецкага, які да гэтага часу займаў пасаду канцлера дыяцэзіяльнай курыі, піша catholic.by

Ён нарадзіўся 2 сакавіка 1979 года ў Шаргарадзе каля Вінніцы (Украіна). Вучыўся ў Папскім Латэранскім універсітэце ў Рыме, дзе ў 2013 годзе абараніў дактарат па кананічным праве.

Пасля вяртання ва Украіну быў прызначаны віцэ-рэктарам і эканомам семінарыі ў Гарадку, а ў 2014 годзе ўзначаліў гэтую духоўную навучальную ўстанову ў якасці рэктара. З 2018 года займаў пасаду канцлера курыі Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі, якая ахоплівае рыма-каталіцкія парафіі Кіеўскай, Жытомірскай, Чаркаскай і Чарнігаўскай вобласцяў Украіны.

Новапрызначаны біскуп Аляксандр Язлавецкі стаў самым маладым рыма-каталіцкім біскупам у свеце.

Ён толькі на тры месяцы старэйшы за самага маладога ў свеце каталіцкага іерарха, якім з’яўляецца біскуп Украінскай грэка-каталіцкай царквы Пятро Лаза. Цікава, што трэці самы малады біскуп у свеце таксама ўкраінец. Гэта дапаможны біскуп Львоўскай дыяцэзіі Эдвард Кава, які нарадзіўся 17 красавіка 1978 года

NN.by

28
Жвір / Адказаць
18.09.2019 / 15:09
І шо ? 
3
lesnick / Адказаць
18.09.2019 / 16:42
Жвір, А нi шо!!! 
47
Быхау / Адказаць
18.09.2019 / 16:46
Украине это вообще не нужно.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру