Вечарам 12 ліпеня паміж 21-гадовым кіроўцам Daewoo Matiz і 33-гадовым кіроўцам Porsche Cayenne адбыўся канфлікт.

Спыніўшыся на рэгуляваным перакрыжаванні на вул.Арлоўская ў Мінску, кіроўца Porsche праз адкрытае акно нанёс не менш за тры удары рукамі і не менш за пяць удараў бейсбольнай бітай па галаве і целе кіроўцы Daewoo, прычыніўшы яму цялесныя пашкоджанні. Пасля чаго сеў у аўтамабіль і з'ехаў.

Падчас расследавання крымінальнай справы следчымі ўстаноўлена, што абвінавачаны ў 2016 годзе пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам. Мужчына віну прызнаў і раскаяўся ў зробленым. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) КК Беларусі. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0