Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры раёна, 12 лютага ў 19.20 у Баранавіцкі РАУС паступіла паведамленне ад участковага інспектара міліцыі аб тым, што да яго звярнулася жыхарка вёскі Цюкантовічы. Паводле яе слоў, прыблізна ў 15.00 пайшлі гуляць і не вярнуліся два яе сыны — сямі і чатырох гадоў.

Пры правядзенні пошукавых мерапрыемстваў у 19.30 следча‑аператыўнай групай РАУС целы дзяцей былі знойдзены ў вадаёме непадалёк ад вёскі Новікі. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзеці праваліліся пад лёд. Глыбія вадаёма ў гэтым месцы прыкладна два метры. Праверку праводзіць пракуратура Баранавіцкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?