18.09.2019 / 16:27

Украіна заявіла пра зрыў нармандскага саміта па віне Расіі 2

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі быў гатовы да сустрэчы лідараў дзяржаў «нармандскага фармату» 17 верасня, як і Францыя з Нямеччынай, але Расійская Федэрацыя па «тэхнічных прычынах» не магла прыняць удзел у гэтай сустрэчы, паведаміў кіраўнік МЗС Украіны Вадзім Прыстайка, піша Інтэрфакс-Украіна.

«Вы ведаеце, што прэзідэнт Зяленскі быў гатовы сустрэцца (у «нармандскім фармаце»), і гэтая сустрэча павінна была адбыцца ўчора (17 верасня). На жаль, Расійская Федэрацыя гэтым разам па тэхнічных прычынах не змагла прыняць удзел, хоць і французская, і нямецкая дэлегацыі былі гатовыя да гэтай сустрэчы», — сказаў ён у сераду на сумесным пасяджэнні камітэтаў Вярхоўнай Рады па пытаннях знешняй палітыкі і інтэграцыі Украіны з ЕС.

NN.by

5
Черная Русь / Адказаць
18.09.2019 / 17:02
А Россия и не собиралась никуда.. 
1
Niemand / Адказаць
19.09.2019 / 01:49
Пристайко, а ну - кроком руш до пана Клімкіна! Канспектаваць, потьім пьітацца, удзячьіць за адказ і зноу' канспектаваць. Канспектаваць адное простае правіла: "московит ще не є справжньою людиною" (с). Сорамна не ведаць такія простьія рєчьі, ачольваючьі МЗС України. Цьху, панабралі зяльонага некампетєнтнага цвілля...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру