20.09.2019 / 10:10

У Маладзечне на адной з вуліц цягам дня з'явіўся і знік асфальт ФОТЫ 5

На вуліцы Першамайскай, дзе месціцца дзіцячы садок №3, сітуацыя з дарогай катастрафічная ўжо больш за дзесяць год. Праводзіліся дарожныя работы, асфальт знялі, а новы так і не паклалі.

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў мясцовы жыхар Антон Палянскі.

І вось у аўторак, 17 верасня, пад вечар, ля садка з’явілася палоска асфальту.

Фота: vk.com/molodechnolive

Мясцовыя жыхары і абурыліся, і ўзрадаваліся адначасова. З аднаго боку, гэты кавалак асфальту выглядаў як здзек, а з іншага — з’явілася надзея на тое, што просьбы мясцовых жыхароў нарэшце пачулі, і тут неўзабаве з’явіцца добры асфальт.

Гэтую недарэчнасць сталі актыўна абмяркоўваць у сацыяльных сетках.

І раптам… асфальт знік.

Злева яшчэ з раніцы ляжаў асфальт. Фота Антона Палянскага.

У «Камунальніку» патлумачылі, што класці асфальт на Першамайскай не планавалі, проста трэба было вызваліць ад лішкаў асфальту асфальтаўкладчык, які працаваў на суседняй вуліцы.

НТ, фота vk.com

0
LitvinM / Адказаць
20.09.2019 / 10:24
Ловкость рук и никакого мошенства
0
Свободный / Адказаць
20.09.2019 / 10:46
Аграрны полтергейс
0
vovik21.12 / Адказаць
20.09.2019 / 12:11
Фокус покус коммунальный))).
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру