Кардынал, які беларусізаваў Касьцёл. Кардынал, які прайшоў камэру сьмяротнікаў Берасьцейскай турмы і савецкі канцлягер. Ён сыходзіць у 92 гады. Вялікі кардынал – чытайце пра яго ў наступным нумары «НН».

Папа Бэнэдыкт XVI вызваліў з пасады кіраўніка Каталіцкае царквы ў Беларусі кардынала Казімера Сьвёнтка, мітрапаліта Менска-Магілёўскага на грунце канону 401 параграфу 1 Кодэксу кананічнага права.

Разам з тым, Сьвяты Айцец прызначыў Антонія Дзям’янку, тытулярнага біскупа Лесьвійскага і дапаможнага Менска-Магілёўскага, Апостальскім Адміністратарам sede vacante i ad nutum Sanctae Sedis названай Мітрапалітальнай сталіцы. Сёньня ж біскуп Дзям’янка прыме высокую пасаду, даручаную яму Святым Айцом.

Казімір Свёнтэк, арцыбіскуп на пэнсіі, якому 21 кастрычніка гэтага году споўніцца 92 гады, працягне выконваць абавязкі Пінскага Апостальскага Адміністратара ad nutum Sanctae Sedis.

На пленарным пасяджэньні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў пасада Старшыні была даверана Аляксандру Кашкевічу, біскупу Гарадзенскаму, які да гэтага часу быў намесьнікам старшыні. Пасаду намесьніка старшыні заняў Уладзіслаў Блін, біскуп Віцебскі.

Казімер Сьвёнтак нарадзіўся ў 1914 годзе. З 1991 г.арцыбіскуп, з 1994 г. кардынал.

Паводле catholic.by

Прэс-камюніке Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0