18.09.2019 / 18:26

На 19-гадовага зваршчыка ў Слуцку ўпала бэлька

Сёння, 18 верасня, у цэху па вытворчасці грузапад'ёмной тэхнікі «Кранавы завод» у Слуцку ў ходзе работ па плазменнай рэзцы металу адна з металічных бэлек упала на электразваршчыка, перадае Следчы камітэт. З траўмамі 19-гадовы жыхар Слуцка шпіталізаваны.

Прычыны здарэння высвятляюць следчыя. 

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру