18.09.2019 / 20:05

Амаль тысячу пачкаў беларускіх цыгарэт адправілі ў Вялікабрытанію поштай 1

Амаль 1000 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызамі адправілі пад выглядам цацак з Беластока ў Вялікабрытанію, паведамляе euroby.info.

Польшча не заўсёды з'яўляецца канцавым пунктам нелегальнай кантрабанды цыгарэт з Беларусі. Чым далей ад Беларусі на Захад, тым цыгарэты становяцца даражэйшымі.

Падчас адной з праверак, праведзеных у першай палове верасня на пошце ў польскім Беластоку, мясцовая мытная служба з выкарыстаннем рэнтген-апарата выявіла дзве скрынкі з нелегальным змесцівам.

У паштовым адпраўленні ў Вялікабрытанію, пазначаным як цацкі, знаходзіліся амаль 1000 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі знакамі.

0
Мордехай В. / Адказаць
18.09.2019 / 22:39
Мабыць, фанаты серыялу Peaky Blinders хацелі дапамагчы свайму герою.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру