18.09.2019 / 21:46

Стала вядома, што будзе з брукам, які знайшлі на прывакзальнай плошчы ў Баранавічах 3

Старажытны брук пакінуць каля вакзала «Баранавічы-Палескія», паведаміў Intex-press Дзмітрый Ціхно, намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама.

Выбрукуюць пешаходную зону паміж прывакзальнай плошчай і вуліцай Фралянкова на тэрыторыі, дзе размешчаны памятныя знакі.

Завяршыць рэканструкцыю тэрыторыі каля вакзала «Баранавічы-Палескія» плануюць у кастрычніку.

Як паведамлялася раней, старадаўнюю брукаванку знайшлі пад асфальтам падчас рамонтных работ на прывакзальнай плошчы. Пра знаходку Intex-press паведаміў жыхар горада Віктар Мязяк. Мужчына быў занепакоены тым, што брук пачатку ХХ стагоддзя, разбіраюць і вязуць на перапрацоўку.

7
Бабрина / Адказаць
18.09.2019 / 22:04
Паўмеры таксама меры?
5
Максим / Адказаць
19.09.2019 / 03:40
Речь посполитая вам хоть дороги сделала.
0
Той самы / Адказаць
19.09.2019 / 08:56
А перакласьці, г.з. пакласьці ўсё назад, там дзе ён быў, сродкаў не хапае ці разуменьня? 


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру