18.09.2019 / 22:45

Утаргаваныя на аўкцыёнах грошы ад продажу даменных імён накіруюць у дзіцячыя дамы

Указ Лукашэнкі № 350 замацаваў норму, у адпаведнасці з якой сродкі, атрыманыя ад продажу на аўкцыёнах даменных імён, будуць накіроўвацца ў дзіцячыя дамы, паведамляе БелТА.

Гэтыя сродкі будуць залічвацца на дабрачынныя рахункі ўстаноў, у якіх пражываюць дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама дзеці-інваліды і дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру