18.09.2019 / 22:53

Пампеа назваў нападзенне на Саудаўскую Аравію «актам вайны» 4

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што напады на нафтавыя аб'екты ў Саудаўскай Аравіі з'яўляюцца «актам вайны», паведамляе Reuters.

Кіраўнік Дзярждэпа перакананы, што ўдары беспілотнікаў і крылатых ракет па двух нафтавых аб'ектах былі нанесеныя не групоўкай йеменскіх паўстанцаў-хусітаў, якая ўзяла на сябе адказнасць за атаку.

Пры нападах выкарыстоўвалася зброя, якой няма ў арсенале хусітаў.

Таксама Пампеа адзначыў, што ЗША хочуць стварыць кааліцыю еўрапейскіх і арабскіх партнёраў для стрымлівання Ірана.

NN.by

3
Дед Мороз / Адказаць
18.09.2019 / 23:43
Давно пора Иран как рассадник терроризма наказать (впрочем как и куратора РФ) 
4
Брыдкая пачвара / Адказаць
19.09.2019 / 08:38
Цікава,а бамбёжка саудзітамі грамадзянскіх аб'ектаў У Емене—гэта, прыклад мірнага суіснавання суседзей, нязлобная пстрычка старэйшага брата малодшаму?
2
Той самы / Адказаць
19.09.2019 / 11:16
Брыдкая пачвара, што вы верзьнеце... 

Хусіты цалкам знаходзяцца на ўтрыманьні Ірана, які фінансуе грамадзянскую вайну ў Йемене, шмат у іх і расейскай зброі...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру