19.09.2019 / 08:55

На мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці затрымалі якуцкага шамана, які адправіўся ў Маскву «выганяць Пуціна» 14

На мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці затрыманы якуцкі шаман Аляксандр Габышаў, які пешшу ішоў у Маскву дзеля «абраду выгнання Пуціна».

Неназваны спадарожнік шамана распавёў Znak.com, што Габышава затрымалі, калі ён спыніўся для начоўкі ў раёне федэральнай трасы, па якой ідзе ў Маскву.

«Прыехалі два аўтобусы з паліцыяй, скруцілі і загрузілі разам з каляскай і павезлі ў бок Улан-Удэ», — сказаў суразмоўца Znak.com. Паводле яго слоў, супраць Габышава могуць распачаць крымінальную справу аб арганізацыі экстрэмісцкай супольнасці.

Як піша «Тайга.Инфо» са спасылкай на відавочцаў, людзі, якія затрымалі Габышава, не прадставіліся, яны былі ўзброены аўтаматамі і дубінкамі. Шамана маглі затрымаць супрацоўнікі сілавых структур з Чыцінскай вобласці за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў Чыце ў ліпені 2019 года.

Аляксандр Габышаў — жыхар Якуцка, які называў сябе «шаманам-ваяром». У сакавіку 2019 года ён пачаў пешы паход у Маскву, каб правесці «абрад выгнання Пуціна». Па дарозе да Габышава далучаюцца прыхільнікі. Ён плануе дайсці да сталіцы ў 2021 годзе.

NN.by

0
Орк / Адказаць
19.09.2019 / 09:10
Бугага... Президент ядерной державы испугался шамана... Ыыыы
0
Vox Populi / Адказаць
19.09.2019 / 09:10
Ну ўсё, надзея знікла..) зараз яго ў дурдом здадуць, па савецкіх звычаях..
0
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
19.09.2019 / 09:13
Пу.ін -- х...сцыкло!
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру