Аператыўнікамі ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій ГУУС Мінгарвыканкама спынена супрацьпраўная дзейнасць 24-гадовага мінчука, які краў грошы з банкаўскіх карт замежных грамадзян. Гісторыю распавядае ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што доступ да рэквізітаў карт, эмітаваных банкаўскімі ўстановамі ЗША, Бразіліі, Ізраіля, хлопец атрымаў дзякуючы інтэрнэту, дзе з выкарыстаннем крыптавалюты набыў іх у адным са спецыялізаваных магазінаў.

Затым ён стаў займацца продажам паліва па выгаднай для людзей цане.

Уладальнікі карт нават не падазравалі, што з іх рахункаў здымаюцца грошы, а хлопец, выкарыстоўваючы мабільныя дадаткі АЗС, уносіў звесткі карт замежнікаў і набываў паліва. Пасля паліва ён прадаваў танней як сваім знаёмым, так і звычайным грамадзянам.

Паводле аператыўнай інфармацыі, усяго з выкарыстаннем грашовых сродкаў грамадзян ЗША, Бразіліі, Ізраіля і іншых замежных дзяржаў, яму ўдалося набыць каля 15 000 літраў паліва на 90.000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0