19.09.2019 / 09:56

У Анастасіі Заваратнюк з'явіліся немалыя шанцы на выздараўленне 3

Фота з сацсетак

Пра гэта заявіла яе сяброўка, імя якой не раскрываецца, са спасылкай на піяр-дырэктара актрысы Марыну Патапаву, піша lenta.ru.

«Марына напісала нам, што ў актрысы з'явіліся шанцы на выздараўленне, прычым, шанцы немаленькія. Яна дадала, што стан Анастасіі прыкметна палепшыўся, яна выйшла з комы», — распавяла суразмоўца выдання, адзначыўшы, што дактары дапусцілі спрыяльны прагноз.

Блізкія Заваратнюк не даюць ніякіх каментароў і стараюцца трымаць усю інфармацыю пра здароўе актрысы ў сакрэце, бо «баяцца сурочыць».

Раней, 18 верасня, крыніца ў медыцынскіх колах заявіла, што Заваратнюк выйшла з комы і дыхае самастойна.

У Анастасіі дыягнаставалі рак мозгу зімой пасля таго, як у яе пачаліся моцныя галаўныя болі. 13 верасня паведамлялася аб шпіталізацыі артысткі ў вельмі цяжкім стане. Яна трапіла ў кому, і медыкі спынілі проціпухліннае лячэнне актрысы. Яе падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, з-за якога ў яе з'явіліся ўскладненні.

NN.by

1
tumash / Адказаць
19.09.2019 / 11:15
Пры ўсёй павазе да хворага чалавека...
Але, шаноўная Наша Ніва, інфармацыі пра расійскі шоў-бізнес і ў іншых месцах хапае.  інфармацыяй расійскага шоў-бізнеса. Тым больш, гэты артыкул не нясе ніякай інфармацыі, а проста пераказ чутак.
2
Белачупакабра / Адказаць
19.09.2019 / 11:18
tumash, людзі клікаюць, а гэта грошы
0
Nokia / Адказаць
19.09.2019 / 11:50
Не вяртае нас у расійскую інфармацыйную прастору.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру