19.09.2019 / 10:22

У Літве ў знак салідарнасці з хворым прэм'ерам міністр аховы здароўя пастрыгся нагала ФОТАФАКТ 5

Фота з фэйсбука міністра аховы здароўя

Міністр аховы здароўя Літвы Аўрэліюс Вярыга ў знак салідарнасці з прэм'ер-міністрам Саўлюсам Сквернялісам пастрыгся нагала і выклаў сваё фота ў фэйсбук, піша Delfi.lt

Вярыга таксама пажадаў давяраць медыцыне, якая, паводле яго слоў, творыць цуды. «Жадаю сіл, рашучасці, упэўненасці ў сабе і ў медыцыне нашай краіны, якая творыць цуды! Вера ў свае сілы і давер прафесійным дактарам дапамагаюць пераадолець цяжкасці. Не сумнявайцеся ў гэтым. Давайце будзем з'яднаныя, салідарныя і давайце дапамагаць адзін аднаму. Разам выздараўліваць лягчэй», - пісаў міністр.

Пра сваё здароўе Скверняліс распавёў у апошнія дні лета. Пасля пасяджэння ўрада ён прызнаў, што сутыкнуўся з анкалагічным захворваннем — лімфомай. «На жаль, дыягназ можна было вызначыць толькі пасля аперацыі — лімфома, першая стадыя, яна не пашырылася, зараз прымяняюць лячэнне — імунатэрапія і хіміятэрапія», — сказаў ён.

Ён заўважыў, што кожны год такі дыягназ ставяць тысячам жыхароў Літвы. «Я нічым не адрозніваюся, і нікому не жадаю перажыць падобнае, ні вам, ні членам вашай сям'і», - заўважыў палітык. Скверняліс дадаў, што спадзяецца, што за верасень і кастрычнік яго здароўе цалкам адновіцца.

NN.by

12
шлёма / Адказаць
19.09.2019 / 10:30
Постричься проще чем вылечить.
2
Генэрал Голад / Адказаць
19.09.2019 / 10:33
Дык вось прычына таго, што нашыя палітыкі дзіўна (мякка кажучы) сябе паводзяць, абы-што вярзуць, неахайна выглядаюць! Гэта ж яны ў знак салідарнасьці! 
4
Чебаркуль / Адказаць
19.09.2019 / 11:32
Молодец. Экономия на шампунях и парикмахере на некоторое время.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру