19.09.2019 / 10:36

Пракуратура папрасіла Масгарсуд змяніць меру стрымання Паўлу Усцінаву, асуджанаму напярэдадні на 3 гады 6

Калаж Бі-бі-сі

Пракуратура накіравала ў Масгарсуд заяву аб змене меры стрымання Паўлу Усцінаву яшчэ да разгляду апеляцыі на яго прысуд. Пра гэта «Інтэрфаксу» распавёў адвакат Анатоль Кучэрэна, які напярэдадні ўступіў у справу.

Чакаецца, што Масгарсуд разгледзіць заяву пракуратуры 20 верасня ў 12:00.

Раней кіраўнік «Агоры» Павел Чыкаў адзначаў, што такая ж схема была выкарыстаная ў справе «Кіраўлеса» ўлетку 2013 года. Тады Аляксея Навальнага спачатку прысудзілі да рэальнага тэрміна і адразу ўзялі пад варту, але пасля масавай няўзгодненай акцыі на Цвярской вуліцы бок абвінавачвання сам папрасіў суд яшчэ да апеляцыі адпусціць Навальнага з СІЗА.

Паўла Усцінава затрымалі на акцыі за сумленныя выбары ў Масгардуму 3 жніўня. Па версіі следства, ён «аказаў актыўны супраціў» амапаўцу, з-за чаго баец «вывіхнуў плячо».

У гэты панядзелак Цвярскі раённы суд Масквы прысудзіў Паўла да 3,5 года калоніі.

У ходзе паседжання суддзя Аляксей Крываручка ўлічыў станоўчыя характарыстыкі, аднак адзначыў, што пакараннем можа выступаць толькі рэальнае пазбаўленне волі.

Сам Усцінаў адмовіўся прызнаваць віну. Ён сцвярджаў, што не ўдзельнічаў у пратэстах, а чакаў сябра. Пры затрыманні ж малады чалавек, па яго ўласных словах, толькі «спрабаваў захаваць раўнавагу». Сведкі з боку абароны раней таксама падкрэслівалі, што пры затрыманні ён не супраціўляўся. На відэа, якое распаўсюджвалася, было бачна, што Усцінаў ніякага супраціву не аказвае, але суддзя адмовіўся яго прызнаваць.

Петыцыю за вызваленне Усцінава падпісалі каля 100 тысяч чалавек.

NN.by

0
Матёрый / Адказаць
19.09.2019 / 12:13
Уже прокуратура попросила изменить меру!!! Почему прокуратура раньше не просила?! Понятно сверху команда, не трогать или звёзды на погонах полетят. Судейскую неприкосновенность лишим, за которые судья дрожат. Интересно к дисциплинарной или уголовной ответственности привлекут сотрудников за дачу заведомо ложных показаний?! Кто компенсирюет моральный ущерб за эти дни?!
5
Брыдкая пачвара / Адказаць
19.09.2019 / 13:23
Параўнайце сітуацыю з гомельскай настаўніцай і гэтым акторам, адносіны вярхоўных кіраўнікоў. Пяскоў сказаў —мы ў курсе, раім падаць апеляцыю.І больш нічога,ніякіх пагроз, абраз, дзіўных каментарыяў. А ў нас пагрозы, знявага,мора вэрхалу ад кіраўніка.
4
Брыдкая пачвара / Адказаць
19.09.2019 / 13:30
Дарэчы, у расейцаў да гэтай справы шырока выказаліся медыйныя асобы. Канстанцін Райкін, Іван Ургант, іншыя. Нават праўладны дэпутат Турчак выказаў падтрымку Усцінаву. А ўявіце ,каб у нас так... Не тое , што дэпутаты, ні праўладны журналіст, ні дзеяч культуры слова не выкажа, пакуль бацька не выкажа сваю пазіцыю. Нам нават да Расеі ў плане дэмакратыі яшчэ Як далека..
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру