19.09.2019 / 11:58

Лукашэнка: На месцы настаўніцы я галаву адкруціў бы шчанюку 130

Ілюстрацыйнае фота, president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў гомельскай школе №15, піша БелТА.

«Паехалі, наладзілі разборкі, сабралі знізу даверху начальнікаў. Абсікаліся, ад таго, бачыце, што ў сацыяльных сетках размясцілі. А абсікаўшыся, узялі і пакаралі гэтага беднага настаўніка. Ды я на месцы гэтага настаўніка галаву б адкруціў шчанюку нейкаму», — заявіў ён.

«У тэлефонах сядзяць там… Няўжо вы не разумееце, — у вас жа свае дзеці, — што тэлефон і іншыя гаджэты ў школе — гэта не толькі адцягненне ад заняткаў. Яны перастаюць думаць. Яны ж лічыць не ўмеюць, табліцу множання не ведаюць, бо адкрывае тэлефон і памнажаюць там. Ці шукае адказы на пытанні. Няўжо гэта нельга зразумець. У мяне сын прэзідэнта ні разу тэлефон у школу не ўзяў», — сказаў Лукашэнка.

«І было ж сказана. Не, адны рапарты. Нядаўна міністр дакладваў: рапартуюць, у іх усё выдатна. Ды не выдатна. Калі такі бардак у школе, не патрэбныя ні падручнікі, ні праграмы, ні новыя метадычкі. Усё гэта пустая трата грошай, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — І там упаўнаважаныя ёсць, і там памочнікі ёсць. Я ўжо не кажу пра ўрад, Качанавай, якая ідэалогію вядзе. Вось яна такая ідэалогія. Чаго сабраліся? Судзілі-радзілі, стрэлачніка знайшлі. Углыб глядзіце!»

Звяртаючыся да губернатара Гомельскай вобласці Генадзя Салаўя, Лукашэнка сказаў: «У цябе куля праляцела каля вуха. Бо ты яшчэ там без году тыдзень. А то табе б было, што і ўсім астатнім».

За звальненне гомельскай настаўніцы пакараныя Качанава, Румас і Карпенка

Скандальную настаўніцу з Гомеля аднавілі па прамым указанні Лукашэнкі

«Я ў турму пайду, а табе п***ец будзе»: гомельская настаўніца кінулася на 4-класніка, бо той засмяяўся ВІДЭА

Настаўніцу, якая пагражала стукнуць школьніка партай і абражала яго, звольнілі

NN.by

29
Бел / Адказаць
19.09.2019 / 12:02
Министру образования пусть открутит, а не четверокласснику...
31
циник / Адказаць
19.09.2019 / 12:02
триумф шариковых:) абырвалг абырвалг))
21
Заканаускi / Адказаць
19.09.2019 / 12:04
Ну, нельга так публiчна высказацца АГ.
Паказаць усе каментары/ 130 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру