19.09.2019 / 12:19

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на выходныя. Прагноз не аптымістычны 11

Фота Сяргея Гудзіліна

У пятніцу будзе хмарна і халодна. Раніцай і днём кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны. Ноччу +1.. + 7°С, днём +7.. + 13°С. У Мінску — +7—9°С.

У суботу, 21 верасня, таксама кароткачасовыя дажджы. Вецер днём парывісты. Ноччу +1.. + 6°С, у многіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0..- 3°С, днём ад + 7°С па паўночным усходзе да + 17°С па Брэстчыне. У Мінску — +8 — 10°С.

У нядзелю ноччу +3.. + 10°С, днём +10.. + 17°С, па паўднёвым захадзе +18.. + 20°С, у Мінску — +11 —13°С.

NN.by

11
Satan / Адказаць
19.09.2019 / 12:28
Я тут на районе новый бар нашел с 20-ю сортами пива и какбэ... вообще пофиг на погоду. Кстати, он с 11 работает, пора что-ли сходить, пообедать парочкой бокальчиков.
2
Жвір / Адказаць
19.09.2019 / 12:42
Піце каву з "Чорным Рыцарам" -  і будзе вам вясна...
0
хамса / Адказаць
19.09.2019 / 13:03
Satan, вы часам не у маим раёнчыку?) там яшчэ пива ёсць "Удар дзюдо [двойной]"
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру