19.09.2019 / 13:38

БПС-Сбербанк пачаў афармляць крэдыты для бізнэсу ўсяго за дзве гадзіны 1

Беларускім прадпрымальнікам прапанавалі ўзяць крэдыт на развіццё бізнэсу ўсяго за 2 гадзіны. БПС-Сбербанк скараціў час прыняцця рашэння да рэкорднага мінімуму. У звышхуткім рэжыме можна атрымаць крэдыт на суму да $180 тысяч. Прапанова даступная для бізнэсу са штогадовай выручкай да $2 млн.

У паскораным фармаце даступны крэдыт на суму да $180 тысяч, які выдаецца пад паручыцельства ўласніка бізнэсу. Пазыкай могуць скарыстацца індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы з ліку малога бізнэсу, прычым як дзейсныя, так і новыя кліенты банка. 

Праект рэалізаваны дзякуючы банкаўскім інавацыям. У прыватнасці, спецыялісты банка аўтаматызавалі тры працэсы: верыфікацыю удзельнікаў, прыняцце рашэння па здзелцы і фарміраванне крэдытнай дакументацыі.

Таксама ў БПС-Сбербанку стварылі адзінае працоўнае месца для ўсіх зацікаўленых службаў і ўкаранілі новую скорынгавую мадэль на аснове Big Data. Гэта дазволіла радыкальна скараціць тэрміны і істотна павялічыць адсотак станоўчых рашэнняў па крэдытных заяўках. 

0
Игнат / Адказаць
26.09.2019 / 11:05
Это хорошая новость для начинающих бизнесменов и плюс в корзину БПС-Сбербанка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру