Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо выбачыўся за тое, што ў 2001 годзе сфатаграфаваўся з чорным грымам на твары, паведамляе Reuters.

«Тады мне трэба было добра падумаць, але я гэтага не зрабіў, а ў выніку зрабіў тое, што зрабіў, і мне вельмі шкада», — прыводзіць агенцтва словы Трудо, калі ён каментаваў журналістам публікацыю The Times. «Я апрануў касцюм Аладзіна і наклаў грым. Я не павінен быў гэтага рабіць», — сказаў Трудо.

Выданне раней апублікавала здымак, на якім Трюдо з цюрбанам на галаве, на твары будучага прэм'ера грым чорнага колеру. Паведамлялася, што здымак быў зроблены ў 2001 годзе падчас тэматычнай вечарыны «Арабскія ночы» ў школе West Point Grey Academy ў Ванкуверы, дзе тады працаваў 29-гадовы Трудо. Выданне піша, што здымак быў апублікаваны ў штогадовым нумары часопіса школы за 2000-2001 гады. Копію гэтага нумара The Times атрымала толькі нядаўна.

На пытанне журналістаў, ці лічыць ён фатаграфію расісцкай, Трудо адказаў: «Так, лічу. Тады я не лічыў гэта расізмам, але цяпер мы сталі больш разумнымі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0