Заслужаны майстар спорту Беларусі, неаднаразовы чэмпіён свету, спартсмен‑інструктар Міністэрства спорту і турызму навапалачанін Вадзім Дзевятоўскі ўдастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» ў намінацыі «Фізічная культура, спорт і турызм».

Разам ў кірадльнікам молата ўладальнікамі гэтага звання, заснаванага ўпершыню па рашэнні Віцебскага аблвыканкама, сталі 100 жыхароў рэгіёна.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў і спецыялістаў пройдзе ў Віцебску 14 лютага. Сярод лаўрэатаў — прадстаўнікі розных сфер: прамысловасці, сельскай гаспадаркі, ЖКГ, бытавога абслугоўвання, транспарту, сувязі, гандлю, аховы здароўя, журналістыкі, культуры і мастацтва і г.д. «Чалавекам года Віцебшчыны» названы як радавыя работнікі — прадавец, дворнік, паштальён, гэтак і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.

Як паведамлялася раней, дысцыплінарная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта прыняла рашэнне ануляваць вынікі беларускіх кідальнікаў молата Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана, паказаныя імі на Алімпіядзе‑2008 у Пекіне, у сувязі са станоўчымі допінг‑пробамі. Беларускія атлеты маюць намер даказваць сваю невінаватасць у Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане.

Варта зазначыць, што ў снежні 2008 года В.Дзевятоўскі ў ліку іншых віцебскіх спартсменаў‑прызёраў і ўдзельнікаў XXIX Алімпійскіх гульняў атрымаў грашовую прэмію Віцебскага аблвыканкама. На адной з сесій Віцебскага аблсавета дэпутатаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец выказаў думку, што В.Дзевятоўскага і І.Ціхана неабходна падтрымаць.

Тацяна Чабатарова, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0