19.09.2019 / 13:44

З'явілася ВІДЭА палымянай прамовы Лукашэнкі пра «шчанюка» ў Гомелі 30

Аляксандр Лукашэнка вельмі жорстка пракаментаваў інцыдэнт з настаўніцай і школьнікам у Гомелі.

«Паехалі, наладзілі разборкі, сабралі знізу даверху начальнікаў. Абсікаліся, ад таго, бачыце, што ў сацыяльных сетках размясцілі. А абсікаўшыся, узялі і пакаралі гэтага беднага настаўніка. Ды я на месцы гэтага настаўніка галаву б адкруціў шчанюку нейкаму», — заявіў ён.

«У тэлефонах сядзяць там… Няўжо вы не разумееце, — у вас жа свае дзеці, — што тэлефон і іншыя гаджэты ў школе — гэта не толькі адцягненне ад заняткаў. Яны перастаюць думаць. Яны ж лічыць не ўмеюць, табліцу множання не ведаюць, бо адкрывае тэлефон і памнажаюць там. Ці шукае адказы на пытанні. Няўжо гэта нельга зразумець. У мяне сын прэзідэнта ні разу тэлефон у школу не ўзяў», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка: На месцы настаўніцы я галаву адкруціў бы шчанюку

NN.by

42
Свядомы / Адказаць
19.09.2019 / 14:06
Красава!)
5
меркаванне / Адказаць
19.09.2019 / 14:15
У школьнікаў- тэлефоны, у тут- ант. Што не так? Па логіке толькі калгасныя пагрозы павінен бачыць ляхтарат? Манапаліст на гвалт і агрэсію, як у стадзе бабуінаў?
41
Nokia / Адказаць
19.09.2019 / 14:17
Целепузік Лулу мае рацыю)
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру