19.09.2019 / 15:22

Мінскі метрапалітэн забараніў Форэста Гампа ў вышыванцы 21

Пра гэта паведаміў Андрэй Кім, кіраўнік кампаніі «Кінаконг», якая агучвае фільмы на беларускай мове.

«Мы вырашылі парэкламаваць не канкрэтны фільм, а сам брэнд. Таму прыдумалі размяшчаць вядомыя цытаты са знакамітых фільмаў па-беларуску. Пачаць планавалі з «Форэста Гампа». На плакаце намаляваны знакаміты кадр, дзе Форэст сядзіць на лаўцы і цытата, якую ён паўтарае на працягу ўсяго фільма: «Жыццё як скрынка шакаладных цукерак». Адзінае адрозненне ад арыгінальнага кадра ў тым, што Форэст беларускамоўны, таму на ім вышыванка.

Знізу: «Глядзі кіно па-беларуску» ― і спасылка на нашу кампанію ў інтэрнэце.

Рэклама максімальна нейтральная і бяззубая. Гэта мусіў быць білборд на эскалатары, — напісаў Кім у сваім фэйсбуку. —

Дык вось. Метро забараніла гэты білборд. Ім не спадабалася цытата з фільма, ім не спадабаўся слоган «Глядзі кіно па-беларуску» (патрабавалі замяніць), але галоўнае патрабаванне было «перафарбаваць кашулю» (то бок прыбраць вышыванку).

Гэта для нас не першы раз. У мінулым годзе метрапалітэн забараніў нам размяшчаць знакамітыя цытаты Караткевіча, Коласа, Багушэвіча пра беларускую мову. Пасля доўгіх узгадненняў і пагрозы скандалу дазволілі толькі Якуба Коласа.

Пасля ўсяго гэтага ў мяне з’явілася цвёрдае разуменне, што ў метрапалітэне і аддзеле ідэалогіі сядзяць вельмі шкодныя людзі, якія ці шчыра ненавідзяць усё беларускае, ці перастрахоўваюцца так, што робяцца абсалютна непрыдатнымі для гэтай працы».

Па словах Кіма, адказная за рашэнне — начальніца рэкламна-інфармацыйнага аддзела Святлана Зізіка.

«Наша Ніва» звязалася з Зізікай, але яна паведаміла, што каментаваць нічога не будзе. 

NN.by

5
Кажыма праўду / Адказаць
19.09.2019 / 15:39
ў метрапалітэне і аддзеле ідэалогіі сядзяць вельмі шкодныя людзі, якія ці шчыра ненавідзяць усё беларускае, ці перастрахоўваюцца
Прыстасаванцы нібы ў ліхаманцы калоцяцца за свой убогі чаркаскваркавы дабрабыт.

На нашым форуме таксама ёсць такая істота «шчотчык Гемаройгера» – з апломбам экшпэрда няспынна плявузгае пра «няправільную апазіцыю» ды «бескарыснае назіранне». А як выявілася, проста др.шча рыпнуцца супраць дыхтатуры, бо не працягнуць кантракт за 500 :)

А колісь нашыя дзяды клаліся на амбразуры варожых дотаў...
0
фелікс / Адказаць
19.09.2019 / 15:52
Антыбеларускі нацызм.
4
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
19.09.2019 / 15:55
У люстрацыйны спіс. І Зізіку і ўсіх астатніх. Пад графой "беларусафобы". Што цікава, вышыванку нават беларус са знакам якасці пачаў надзяваць. А гэтыя бачыш ты, нават і ён ім не указ. Дык можа "телегу" у Адміністрацыю накатаць?
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру