Яны скончыліся аглядам войскаў на расійскім палігоне Муліна. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі генерал-палкоўнік Аляксандр Жураўлёў і, вядома ж, удзельнікаў вучэнняў «Шчыт Саюза — 2019», паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Выступаючы перад прадстаўнікамі СМІ, генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў адзначыў, што асаблівасць гэтага вучэння ў тым, што беларускі складнік выконваў практычна ўсе задачы ў начных умовах. «Гэта было зроблена для таго, каб праверыць гатоўнасць і здольнасць нашых сіл і сродкаў, натрэніраванасць людзей выконваць задачы ў любых умовах. Маральна-псіхалагічны стан удзельнікаў вучэнні спрыяў выкананню гэтых задач, побыт вайскоўцаў падчас вучэнняў быў наладжаны», — сказаў А. Раўкоў.

Зараз беларускія ўдзельнікі вучэнняў рыхтуюцца да вяртання ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0