19.09.2019 / 17:23

Лукашэнка заявіў, што яго дзеці не рыхтуюцца да транзіту ўлады 21

interfax.by

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што яго дзеці не рыхтуюцца да транзіту прэзідэнцкай улады. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе з урадам па макраэканамічным прагнозе на 2020 год.

«Ці як папісваў ў інтэрнэце: «Лукашэнка, транзіт улады, хто будзе пры ўладзе … «. Дзяцей пачынаюць перабіраць. Дык вось паслухайце, ніякіх дзяцей не перабірайце. Ніякія дзеці ў мяне не рыхтуюцца да ніякага транзіту ўлады», — цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

NN.by

0
меркаванне / Адказаць
19.09.2019 / 17:25
Заявіў чалавек, каторы нікагда-нікагда не схлусіў..
1
LitvinM / Адказаць
19.09.2019 / 17:31
Канешне не рыхтуюцца. Вова рыхтуецца, а Вова брат старэйшы. І гэты "брат" хутка бошкі адкруціцьц, як той леў львянятам былога важака прайда
1
Ян Севярын Бакей / Адказаць
19.09.2019 / 17:31
 нічога не разумею : не рыхтуюцца , бо ўжо даўно гатовыя? ці не рыхтуюцца, бо "транзіт" -гэта перадача празь іх камусьці яшчэ, а нікому па-за межамі клана перадаваць ня маюць намеру? ці ўвогуле - прыклад Мугабэ- нехта  ўладу намераны патрымаць да 93гадкоў, то бок яшчэ нават не палавіна тэрміну? зрэшты, рытарычныя гэта  ўсё пытаньні...
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру