19.09.2019 / 19:02

У Чавусах майстра заціснула ў комплексе для сушкі драўніны

У Чавусах мужчыну заціснула ў комплексе для сушкі драўніны, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе МНС.

Мужчына праводзіў планавыя рамонтныя работы. Паведамленне пра здарэнне паступіла ратавальнікам каля 16.20. Калі ратавальнікі прыехалі на месца, высветлілася, што ў транспарцёры заціснутыя ногі пацярпелага.

Пры дапамозе адмысловай прылады і бензарэза мужчыну вызвалілі і перадалі лекарам.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру