19.09.2019 / 19:12

Новыя правілы перадруку з NN.by — цяпер можна перастаўляць толькі беларускамоўную версію 13

Рэдакцыя «Нашай Нівы» заўсёды радавалася, калі нашы тэксты разыходзіліся па дзясятках медыяў і знаходзілі новага чытача. Будзем рады гэтаму і надалей — але з адной умовай.

Цяпер дазволены свабодны перадрук (з гіперспасылкай у першым абзацы) аўтарскіх матэрыялаў ТОЛЬКІ Ў БЕЛАРУСКАМОЎНАЙ версіі. Усе тэксты журналістаў «Нашай Нівы» спачатку з’яўляюцца па-беларуску, і толькі пасля робіцца іх тэхнічны пераклад на рускую мову. Арыгінальнай версіяй матэрыялаў мы гатовыя і надалей дзяліцца з калегамі.

Спадзяёмся, што аўдыторыя рускамоўных СМІ пазітыўна ўспрыме магчымасць трошку часцей сутыкацца з беларускай мовай.

NN.by

5
Pavieł Hančar / Адказаць
19.09.2019 / 19:18
Ай малайчыны! :)
12
Кажыма праўду / Адказаць
19.09.2019 / 19:32
Таксама вярніце старое правіла ды называйце нашую сталіцу па-беларуску Менск.

Знікае Менск, знікаюць з ім і мары,
Аб нечым лепшым, велічным, сваім,
Над Мінскам зноў разгоняць хмары,
Што будзе дзецям, лепей памаўчым..

Мікіта Прыходзька, 2013
56
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
19.09.2019 / 19:34
А калі расейскія незалежныя СМІ захочуць перадрукаваць? Мо трэба зрабіць выключэнне?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру