19.09.2019 / 20:57

Марыя Васілевіч: У інтэрнэце пераважна негатыў, а ўжывую людзі мяне падтрымліваюць 75

«Міс Беларусь — 2018» Марыя Васілевіч балатуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Кальварыйскай акрузе Мінска. Яе вылучэнне выклікала негатыўную рэакцыю карыстальнікаў папулярных сайтах — 22-гадовую Васілевіч публіка ўспрымае перадусім як спадарожніцу Аляксандра Лукашэнкі на мерапрыемствах.

«Цырк» — самы залайканы каментар да артыкула на «НН». 

«Наша Ніва» спытала ў Марыі Васілевіч, як яна ставіцца да крытыкі ў інтэрнэце.

«Вядома, я чытала каментарыі пра сябе рознага характару. У людзей розныя пазіцыі — ну маюць права! Спрачацца з кожным я не збіраюся, але кожнае меркаванне паважаю. Звярніце ўвагу на паслядоўнасць: у інтэрнэце пераважна негатыў, а калі я размаўляю з людзьмі ўжывую — на пікетах, ці проста мяне на вуліцы пазналі і падышлі, — то тады людзі мяне падтрымліваюць. У вочы негатыву мне не сказаў яшчэ ніхто!» — кажа Васілевіч.

Адкуль ў дзяўчыны такая пасада на Белтэлерадыёкампаніі — «рэдактар аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра»?

«Я працую вядучай, а вось афіцыйна пасада называецца менавіта так», — сказала Васілевіч і ўдакладніла, што людзей у яе падпарадкаванні няма. 

АЯ

7
Свабода / Адказаць
19.09.2019 / 21:09
Скажуць......... усяму свой час.

Марыйка, падумай у якую, ты клетку лезеш....
4
Вецер валос. / Адказаць
19.09.2019 / 21:16
Дурніца.
162
Serg / Адказаць
19.09.2019 / 21:19
Прыгожыя дяучынка. Может депутатство ей не нужно, просто пиар не помешает, устроится в жизни. Найдёт свое место. Красоты одной для политики мало будет.
Паказаць усе каментары/ 75 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру