Здарэнні33

Мянцюк-2

Супрацоўнікi ДАІ паўтары гадзiны гналiся за п’яным вадзiцелем па гродзенскай шашы.

Супрацоўнікi ДАІ паўтары гадзiны гналiся за п’яным вадзiцелем па гродзенскай.

Аб гэтым паведамiў БЕЛТА iнспектар аддзялення па агiтацыi i прапагандзе ДАI УУС Гродзенскага аблвыканкама капiтан мiлiцыi Валерый Юдзiн.

Паводле яго слоў, 29‑гадовага мiнчанiна, якi ў стане алкагольнага ап’янення кiраваў аўтамабiлем «Фольксваген‑Туран», спрабавалi спынiць яшчэ ў Мiнску на пр. Прытыцкага, але вадзiцель патрабаванням ДАI не падпарадкаваўся.

Ён выехаў на аўтадарогу М‑6 «Мiнск—Гродна» i паiмчаў па ёй з хуткасцю каля 200 км у гадзiну.

Нягледзячы на патрабаванне нарада спецпадраздзялення «Страла», якi ехаў за iм, спынiцца, вадзiцель працягваў рух. Каля паўночы ўжо на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi гоншчыка ўдалося спынiць, праўда, для гэтага давялося задзейнiчаць яшчэ тры лiдскiя нарады ДПС i спецыяльны сродак «Вожык‑Дыяна» — палатно з металiчнымi шыпамi.

Мiнчанiна да гэтага ўжо двойчы пазбаўлялi права на кiраванне транспартным сродкам — у 2000 годзе за кiраванне аўтамабiлем у нецвярозым стане, у 2008‑м — за пакiданне месца ДТЗ.

Звязда

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць