20.09.2019 / 07:08

Пілот катапультаваўся і павіс на высакавольтным дроце з напругай у 250 000 вольт

У Францыі разбіўся бельгійскі знішчальнік F-16. Абодва пілоты паспелі катапультавацца, але парашут аднаго з іх заблытаўся ў дратах высакавольтнай лініі электраперадачы, на якіх ён правісеў некаторы час, піша bbc.com.

Незадоўга да падзення знішчальнік таксама зачапіў дах аднаго з дамоў. Абодва пілоты атрымалі нязначныя пашкоджанні.

Каб выратаваць пілота, які вісеў на дратах, спатрэбілася каля двух гадзін. Мясцовыя СМІ пішуць, што напружанне лініі сягае за 250 000 вольт.

Самалёт вылецеў з бельгійскай правінцыі Намюр ў кірунку французскай базы Лар'ян, якая знаходзіцца прыкладна за 30 кіламетраў ад месца, дзе знішчальнік разбіўся.

Пілот правісеў каля двух гадзін, пакуль адключылі напружанне.

Абодвух пілотаў ужо агледзелі ў бальніцы і выпісалі. Адзін з іх распавёў, што падчас палёту ў самалёце ўзніклі праблемы з рухавіком.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру