20.09.2019 / 08:55

У Расіі прыдумалі эфектыўны спосаб барацьбы з ухілістамі ад арміі 10

Фота Сяргея Гудзіліна

Мінабароны Расіі распрацавала папраўкі ў палажэнне аб воiнскiм улiку, якія дазволяць ваенкаматам браць на ўлік юнакоў, якія жывуць не па месцы прапіскі. Пра гэта паведамляюць «Известия» са спасылкай на тэкст паправак і крыніцы ў міністэрстве.

Зараз у правілах воінскага ўліку прапісана, што ён вядзецца па месцы жыхарства або пастаянным месцы знаходжання чалавека. Гэта палажэнне вырашылі дапоўніць фармулёўкай «у тым ліку не пацверджаным рэгістрацыяй».

«Фактычна пражываючых» будуць выяўляць па месцы іх працы або вучобы — установы і арганізацыі абавяжуць паведамляць аб патэнцыйных прызыўніках у камісарыяты.

Выданне піша, што такая мера выкараніць асноўны спосаб ўхілення ад войска, а таксама аблегчыць паступленне ў ваенную ВНУ і на службу па кантракце тым, у каго праблемы з рэгістрацыяй.

Меркавана папраўкі ўступяць у сілу ў канцы 2019 года.

NN.by

1
Алег С. / Адказаць
20.09.2019 / 09:07
Я думаў, расстрэл... Іншай эфектыўнай меры набраць расейскае войска, відаць, няма. 
0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
20.09.2019 / 09:10
Шо. неужели в Русском Народном Министерстве Обороны - догадались платить Срочникам  достойные зарплаты и предоставлять полный соцпакет ??  )))

2
Нейкі чалавек / Адказаць
20.09.2019 / 09:16
Калі хлопцы не хочуць ісці служыць у армію сваёй краіны — значыць нешта не так з гэтай арміяй і з гэтай краінай.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру