13.02.2009 / 15:45

Яшчэ адзін палітвязень 20

На беларуска‑ўкраінскай мяжы памежнікі знялі з цягніка актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Арцёма Дубскага.

Сёння ў Гомелі арыштавалі асуджанага па «справе 14‑і» актывіста «Маладога фронту» Арцёма Дубскага,
паведаміла НН намесніца старшыні арганізацыі Наста Палажанка. Хлопец ехаў цягніком з Кіеву ў Мінску для ўдзелу ў акцыі на Дзень святога Валянціна. Цяпер актывіст знаходзіцца ў асіповіцкім СІЗА.
Нагадаем, што ў кастрычніку 2008 году Арцём Дубскі быў вымушаны папрасіць палітычны прытулак ва Ўкраіне, бо супраць яго была заведзеная крымінальная справа артыкуле 415 УК РБ (Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі).

У красавіку летась Арцём Дубскі ў рамках «працэсу 14‑і» быў пакараны судом Цэнтральнага раёну Мінску двума гадамі абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання. Пасля прысуду хлопец уладкаваўся на працу ў родных Асіповічах, зарабляў па наборах і раздрукоўках тэкстаў.

6 кастрычніка, калі хлопец з’явіўся ў міліцыі для штотыднёвага адзначэння, яму паведамілі, што супраць яго заведзеная крымінальная справа. У той самы дзень «маладафронтавец» з’ехаў у Кіеў.

Па нашых звестках, Арцём Дубскі ўжо некалькі разоў наведваў Беларусь. Такім чынам можна зрабіць вынік, што гэтым разам была дадзеная канкрэтная каманда арыштаваць Арцёма.

Цалкам імаверна, што да суда Дубскага могуць змясцілі ў следчы ізалятар да суду. Максімальная мера пакарання па артыкуле 415 КК тры гады пазбаўлення волі.

Зміцер Панкавец

0
booxter / Адказаць
13.02.2009 / 15:48
Не разумею логікі - нашто ехаць у Менск дзеля нікому не патрэбнай акцыі?
0
Pafendorff / Адказаць
13.02.2009 / 17:02
згодзен з табою. толькі што ў кожнага свой інтарэс! Для некаторых, чым горш, тым лепш. Такім чынам жадалі паказаць, што ніякай "лібералізацыі" ў нас няма. Хаця, кожнаму сваё!
0
Адлеглы / Адказаць
13.02.2009 / 17:11
«Такім чынам жадалі паказаць, што ніякай "лібералізацыі" ў нас няма.» Калі нешта існуе - то паказаць, што яно неіснуе, немагчыма.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру