Здарэнне адбылося на вуліцы на вуліцы Караля вечарам 19 верасня, паведамляе МНС.
Устаноўлена, што ў 18.30 пры правядзенні работ па перамяшчэнні металічнай апалубкі на тэрыторыі будаўніцтва трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна адбылося падзенне аўтамабільнага крана ў катлаван глыбінёй 25 м. У выніку пацярпеў машыніст аўтакрана, які, знаходзячыся ў кабіне кіравання, у момант падзення выскачыў у катлаван. З папярэднім дыягназам «пералом» ён быў дастаўлены ў бальніцу, распавялі ў МНС.
Аўтакран і часовы ўпор для стабілізацыі сцены катлавана атрымалі механічныя пашкоджанні.