Жан-Поль Гацье ў атачэнні сваіх дзецішчаў

Жан-Поль Гацье ў атачэнні сваіх дзецішчаў

Крызіс? Скарачэнне ў спажыванні безалкагольных напояў? Звычайная рэклама напояў ужо не вабіць?

Адказ – трэба запросіць славутага дызайнера для аздаблення тары.

У студзені ў Парыжы пачала прадавацца дыетычная «кока-кола» ў бутэльцы, аздобленай дызайнеркай Наталі Рыкейль. Знайшлася й нагода — 20-годдзе брэнду Coca-Cola Light.

Скараціліся продажы мінералкі “Эвіян“ на 7 адсоткаў? Зробім новую крышталёвую бутэльку паводле эскізаў дызайнера Жана-Поля Гацье і будзем прадаваць воду трохі даражэй, чым звычайна - за 10 еўраў. Што яшчэ? Паспрабуем палепшыць уласны імідж папулярнай тэмай прыродааховы, калі частка прыбыткаў ідзе да экалагічных арганізацыяў, што апекуюцца прыроднымі крыніцамі, і на дабрачынным аўкцыёне ў Парыжы прададзім адну літровую бутэльку за 24 тысяч даляраў, даўшы шчасліваму ўладальніку бутэлечкі афіцыйную паперку, што гэта сама дарагі літар вады паводле кнігі рэкордаў Гінэса.

О, маркетынгу чароўныя прынады!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?