20.09.2019 / 11:50

«Пры ўваходзе ў школу вучань абавязаны перадаць тэлефон класнаму кіраўніку» 17

У суполцы «Тыповы Мінск» выклалі дакумент з мінскай гімназіі №24, у якім прапісаныя правілы карыстання мабільнымі тэлефонамі ў сценах гэтай навучальнай установы.

Цяпер вучань перад пачаткам заняткаў будзе абавязаны выключыць гук на тэлефоне і здаць яго на захаванне свайму класнаму кіраўніку. Забраць мабільнік дзіця зможа толькі пасля ўрокаў.

Пры гэтым адказнасць за захаванне тэлефона кладзецца на класнага кіраўніка.

Дырэктарка гімназіі №24 Таццяна Лукша адмовілася даваць каментар на гэты конт.

Прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая патлумачыла, што загад, які абмяжоўвае карыстанне мабільнымі тэлефонамі ў школе, выдадзены яшчэ ў сакавіку 2019 года. 

«Загад называецца «Аб мерах, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі».

Згодна з гэтым загадам, ва ўстановах адукацыі павінны былі забараніць дзецям карыстацца мабільнымі падчас урокаў яшчэ ў сакавіку.

А вось якім чынам гэта трэба было зрабіць, вырашалі ўжо ў канкрэтнай установе адукацыі згодна з правіламі ўнутранага распарадку.

То бок у школе вырашаюць самі, ці здаваць мабільныя тэлефоны класнаму кіраўніку перад пачаткам заняткаў, ці зрабіць такім чынам, каб у кожным кабінеце стаяла скрыня, куды перад кожным урокам вучні здаюць свае мабільныя тэлефоны», — расказала Людміла Высоцкая.

Пры гэтым яна падкрэслівае, што калі дзіцяці трэба тэрмінова патэлефанаваць бацькам або скарыстацца тэлефонам падчас заняткаў, то ніхто вучню не забароніць гэта зрабіць.

НТ

8
фелікс / Адказаць
20.09.2019 / 11:52
Нельга беларусам ведаць, што творыцца у школах, міліцыі і арміі.
9
Кажыма праўду / Адказаць
20.09.2019 / 11:54
Каб усё было шыта-крыта і смяццё не выносілі з хаты.

«Перадавы» досвед распаўсюдзяць і на назіральнікаў за «элегантнымі перамогамі»?
17
Тулуп / Адказаць
20.09.2019 / 12:01
Я понял так, чтобы не снимали на телефон матерящихся учителей ???
Ведь решением восстановить матерящуюся на работе, Лукашенко УЗАКОНИЛ
использование мата в школе ( да и в садике с институтом). А чтобы и дальше не привлекали матерящихся учителей к ответственности, был уволен директор школы. И чтобы не фиксировались преступления в школах и гимназиях, появляются такие протоколы.
Осталось ввести положение, чтобы преподавание велось исключительно на фене и знатно пересыпано было матом и получаем ИДЕАЛЬНУЮ систему образования в Беларуси.
 Короче, Макаренко отдыхает.
Шариковы проникли повсюду, от президентской должности до школ.

Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру