20.09.2019 / 11:12

Якуцкага шамана, які ішоў у Маскву «выганяць Пуціна», адправілі ў псіхбальніцу 18

Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў, які адправіўся пешшу ў Маскву для «абраду выгнання Пуціна», накіраваны ў якуцкі рэспубліканскі псіханеўралагічны дыспансер, паведамляе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Габышаў быў затрыманы 19 верасня на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці.

У бальніцы з ім правядуць «экспертныя мерапрыемствы». «У выпадку калі ў дадзенага пацыента будуць выяўлены паталогіі, мы гатовыя аказаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу. Пры неабходнасці могуць быць прыцягнутыя сацыяльныя службы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

Аляксандр Габышаў — жыхар Якуцка, які называе сябе «шаманам-ваяром». У сакавіку 2019 года ён пачаў пешы паход у Маскву, каб правесці «абрад выгнання Пуціна». Па дарозе да Габышава далучаюцца прыхільнікі. Ён плануе дайсці да сталіцы ў 2021 годзе.

NN.by

67
mikola ramanau / Адказаць
20.09.2019 / 11:17
Dobra zrabili ! Nihai by Lukasenku *vyganjau*..........
2
Дед Мороз / Адказаць
20.09.2019 / 11:24
лучше бы Путена :)
4
меркаванне / Адказаць
20.09.2019 / 11:27
У чэкістаў метады не мяняюцца. Спужаўся, пуцін? 
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру