20.09.2019 / 11:36

Лукашэнка пра перадвыбарчы шум: Трэба справай займацца, а не разгойдваць краіну 12

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з работнікамі льнозавода ў Карэлічах пракаментаваў ход выбарчай кампаніі, піша БЕЛТА.

Адна з работніц выказала меркаванне, што цяперашняя выбарчая кампанія чымсьці пачынае нагадваць ток-шоу, і пацікавілася, як кіраўнік краіны ставіцца да так званых праўладных патэнцыйных кандыдатаў.

«Мы выбарчую кампанію правядзем, як заўсёды, спакойна, ціха. Нягледзячы на ​​жаданне некаторых надаць афарбоўку шоу», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, некаторыя лічаць, у тым ліку на Захадзе, што калі выбарчая кампанія праходзіць шумна, то гэта дэмакратычна. «А я лічу, што краіну разгойдваць нельга», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

NN.by

0
меркаванне / Адказаць
20.09.2019 / 11:45
Чаму работніца не спытала пра праграму інтэграцыі? Кругазор малага дыяметра?
0
Роман Люминец / Адказаць
20.09.2019 / 11:54
Сказал тот, кто раскачал страну на минус миллион человек и стабильно растущее социальное неравенство.
0
vovik21.12 / Адказаць
20.09.2019 / 12:08
А кто её расшатывает, кроме казнокрадов и властных царьков???
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру