20.09.2019 / 12:12

У цэнтры Мінска маладзён разбіў вітрыну ў салоне прыгажосці

Здарэнне адбылося а пятай раніцы 3 верасня ў салоне прыгажосці на вул. Раманаўская Слабада. Малады чалавек там разбіў акно, паведамляе сталічная міліцыя.

Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС сталіцы знайшлі зламысніка. Ім аказаўся раней не судзімы, непрацуючы 23-гадовы мінчанін. Яму трэба будзе пакрыць шкоду 200 рублёў.

Цяпер малады чалавек адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру