20.09.2019 / 11:58

Патрыярха Кірыла запрасілі на ўрачыстасці 500-годдзя Жыровіцкага манастыра. Правядуць Сінод РПЦ 16

Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл запрошаны на святкаванне 550-годдзя здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Жыровіцкага мужчынскага манастыра, якое адбудзецца ў маі 2020 года. Пра гэта на пасяджэнні ва ўрадзе рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ўрачыстасцяў паведаміў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка, піша БелТА.

Таксама ў плане мерапрыемстваў значыцца правядзенне ў гэты перыяд пасяджэння Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы, чакаецца ўдзел царкоўных іерархаў РПЦ з блізкага і далёкага замежжа.

«З улікам значнасці ўрачыстасцяў мяркуецца, што комплекс мерапрыемстваў прыцягне да ўдзелу шырокае кола грамадскасці, прадстаўнікоў сферы культуры, замежных гасцей, духавенства, вернікаў, — адзначыў Леанід Гуляка. — Напярэдадні святкавання юбілейных дат, з сакавіка па май у абласных цэнтрах, Мінску і іншых гарадах пройдуць навукова-практычныя канферэнцыі, выставы, кінафэсты, круглыя ​​сталы, літаратурныя чытанні, фестывалі, будуць арганізаваны экскурсіі для турыстаў».

NN.by

1
Хакол Двухгаловы / Адказаць
20.09.2019 / 12:24
Хiба РПЦ мае адносiны да гiсторыi кляштара у Жыровiцах?
0
Кажыма праўду / Адказаць
20.09.2019 / 12:36
Раб Божы прыплыве на шыкоўнай яхце ды з аховаю?

Дабрашчасныя ўбогія духам, бо іх ёсць Царства Нябеснае
Мц. 5:3
1
Матёрый / Адказаць
20.09.2019 / 12:50
Откудо деньги на охрану, внедорожники, авиацию?! Прихожане финансируют?! Там крутятся огромные деньги. По этому происходит раскол. Каждый хочет, что бы их бюджет остался у них. Не скем не делится.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру