20.09.2019 / 12:30

Лукашэнка ўхваліў праекты пагадненняў па візах з ЕС 9

Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па пагадненнях з Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, піша БелТА.

«Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне, якое сёння будзе апублікавана, аб падпісанні пагадненняў з Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз і па рэадмісіі. Гэта няпростае рашэнне, прэзідэнт Беларусі прыняў яго, разумеючы высокую значнасць мабільнасці для грамадзян нашай краіны, і толькі пасля пільнай ацэнкі ўсіх магчымых рызык і наступстваў», - сказаў Анатоль Глаз.

Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС прадугледжвае зніжэнне кошту «шэнгена» з 60 да 35 еўра і прыняцце рашэння аб выдачы візы ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі тэрмін можа павялічыцца да 30 дзён). Бакі планавалі падпісаць дакумент восенню. Паведамлялася, што гэта можа адбыцца падчас запланаванага візіту ў Беларусь вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні.

NN.by

1
Матёрый / Адказаць
20.09.2019 / 12:55
Посмотрим что получится. Украинские поспорта практически не где не имеют ограничений. Не виз ни чего. А наш паспорт?!
0
меркаванне / Адказаць
20.09.2019 / 12:59
Як стасуецца намер падпісання аб спрашчэнні візавага рэжыма і іхняя праграма інтэграцыі з крамлём? І як будуць дзейнічаць заходнія санкцыі, калі яны таемна ад народа прымуць тую праграму? 
24
Свабода / Адказаць
20.09.2019 / 13:24
Хто не хоча жыць у Расеі, з'яжджайце ў ЕС, пасля 8 снежня? 


Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру