20.09.2019 / 13:21

Кандыдатка ад «Гавары праўду»: Я верыла, што «крымнаш». Так, я ідыётка 34

35-гадовая Юлія Ганісеўская, якая вылучаецца кандыдатам на парламенцкія выбары ад «Гавары праўду» па 36-й Гомельска-Навабеліцкай акрузе, падзялілася ў фэйсбуку эвалюцыяй свайго светапогляду.

«З дзяцінства мяне вучылі, што крушэнне Савецкага Саюза — гэта трагедыя, што ўсе людзі жылі добра, а цяпер сталі жыць дрэнна. Таму, калі адбыліся падзеі 2014 ва Украіне — Майдан, далучэнне да Расіі Крыма, грамадзянская вайна на Данбасе з удзелам многіх добраахвотнікаў з іншых краін СНД, у тым ліку і з Беларусі, — я па-дурному і наіўна думала, што, можа быць, так аднаўляецца той Савецкі Саюз, які добры, правільны для людзей, што ўслед за Крымам і Украіна далучыцца», — піша Ганісеўская.

Яна кажа, што была на баку тых, хто радаваўся вяртанню Крыма «ў родную гавань», і была на баку данбасцаў, якія «паўсталі супраць бандэраўцаў».

«Я адкрыта прызнаю, што была ўладальніцай «маргарынавых мазгоў» і лёгка паддалася маніпуляцыям з «распятымі на крыжах немаўлятамі» і сотнямі згвалтаваных жанчын. Я, як і многія людзі, сапраўды ў гэта верыла. Так, я ідыётка», — зазначае Ганісеўская.

Але праз нейкі час яна зразумела, што памылялася. «У выніку я зразумела, што моцна падманвалася, што за час, пакуль мы жылі за своеасаблівай жалезнай заслонай расейскай прапаганды, ва Украіне адбылося вельмі шмат пазітыўных пераўтварэнняў, рэформаў, што сама цяперашняя мадэль Украіны значна больш здаровая для грамадства, якое хоча гарманічна жыць», — лічыць кандыдатка.

Ганісеўская піша, што ёй сорамна праз тое, што яна верыла ў «крымнаш». Яна адзначае, што напісала гэты пост таму, што кожны дзень ёй нехта нагадвае пра ранейшыя погляды.

«Да ўкраінскага нацыяналізму, як і да любога іншага, я стаўлюся па-ранейшаму адмоўна. І гэтага не хаваю. Ніхто нікому не павінен навязваць сваё бачанне гісторыі Вялікай Айчыннай або на якой мове яму гаварыць і ў якую царкву хадзіць. А нашы народы, якія стагоддзямі жылі пад адным дахам, павінны жыць у міры і сяброўстве, заснаваным на раўнапраўі і ўзаемапавазе нашых краін», — сканчвае прадстаўніца «Гавары праўду» свой допіс.

Юлія Ганасеўская працуе кухарам 4 разраду магазіна №33 «Мінімаркет» гандлёвай кампаніі «Алеся».

ЗП

16
Ян Севярын Бакей / Адказаць
20.09.2019 / 13:26
ну, можа яшчэ падрасьце, і зразумее, што нацыяналізм - як любоў да сваёй нацыі, зямлі. нават падчас краіны- не такая ўжо адмоўная зьява?
10
Туш / Адказаць
20.09.2019 / 13:28
Ну і добра. Добра, што прызнае свае памылкі, гэта важная якасць для чалавека. Асабліва для тых, хто ёсць, альбо будзе ва ўладзе.
114
Кажыма праўду / Адказаць
20.09.2019 / 13:30
ГП – палітычны авангард беларускае нацыі ды кузня грамадзянскае супольнасці.

Сумленныя беларусы, далучаймася да апазіцыі новае фармацыі! Каб усвядоміць, што «Крим – це Україна»!
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру