20.09.2019 / 13:28

Пацяплее ўсяго толькі на адзін дзень, а потым зноў будзе халодна 6

Фота Сяргея Гудзіліна

У суботу будзе халодна, і толькі ў нядзелю ненадоўга стане цяплей, але на наступным тыдні зноў усталюецца халоднае з начнымі замаразкамі надвор'е. Пра гэта Tut.by паведамілі ў Белгідрамеце.

21 верасня, у суботу, у многіх раёнах чакаюцца замаразкі 0 … -3°С. Днём кароткачасовыя дажджы. +8 … 14°С, па захадзе краіны паветра прагрэецца да +15 … 18°С. У Мінску — +8 … 10°С, у другой палове дня — + 11 … 13°С

22 верасня, у нядзелю, кароткачасовыя дажджы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам, найбольш ветранае надвор'е чакаецца па паўночным усходзе краіны. Ноччу + 6 … 11°С, днём + 10°С па паўночным усходзе да + 21°С па паўднёвым захадзе краіны. У Мінску да +16°С.

На наступным тыдні ўмовы надвор'я будзе ў асноўным вызначаць халодны скандынаўскі антыцыклон, і хоць будзе ў асноўным без ападкаў, на цяпло разлічваць не прыходзіцца.

У панядзелак без ападкаў. Днём + 9 … 16°С, па паўднёвым захадзе краіны 17 … 19°С. У Мінску — + 8 … +10°С 

У аўторак і сераду, 24 і 25 верасня, — пераважна без ападкаў. На глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 … -3°С; + 6 … 13°С, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +14 … 17°С.

У Мінску — +7—9°С.

NN.by

7
LitvinM / Адказаць
20.09.2019 / 13:36
НН і нейкая там Святлана - то ж радасьць, "пекла" скончылась
0
Святлана / Адказаць
20.09.2019 / 20:38
LitvinM, Гэта я радуюся, што пекла скончылася.  
1
Загартаваная з лeцiшча / Адказаць
21.09.2019 / 07:02
Першыя загартоукі нашай сям'і восенню. Мы пройдзем праз усе звыклыя нам загартоучыя працэдуры. Але сёння ёсьць разыначка. Прабегчы босенькімі па першым інеіі, бо на двары першыя прымаразкі. Ужо хуценька пачынаецца адмысловая руханка. Пакуль на двары ціша. Але вось- вось зарыпіць цэп студні і пачнуцца абліванні целау халоднай вадой. А потым прабяжымся голенькімі і босенькімі па першым інеіі... І шмат чаго яшчэ будзе. Сёння пасля абеду ці падвечар павінен быць дождж. Будзем пад дажджом займацца ёгай.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру