20.09.2019 / 15:36

Крэмль пракаментаваў рашэнне Лукашэнкі падпісаць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС 13

kremlin.ru

У Крамлі заявілі, што рашэнне кіраўніка Беларусі пра падпісанне пагадненняў з Еўрасаюзам аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі не адаб'ецца на інтэграцыйных працэсах з Расіяй, паведамляе ТАСС.

«Гэта ўнутраная справа Беларусі. Гэта не павінна перашкаджаць далейшаму развіццю інтэграцыйных працэсаў, бо існуючыя рэжымы паміж Расіяй і Беларуссю, вядома, улічваюцца пры правядзенні такіх перамоваў і так ці інакш ўзгадняюцца паміж партнёрамі», — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Ён нагадаў, што ў свой час Расія вяла такія ж перамовы з Еўрасаюзам, да таго «як адносіны Масквы і Брусэля былі цалкам згорнутыя і замарожаныя».

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне падпісаць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС. Пра гэта 20 верасня паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Паводле яго слоў, прэзідэнт прыняў такое рашэнне, разумеючы «высокую значнасць мабільнасці для грамадзян нашай краіны і толькі пасля дбайнай ацэнкі ўсіх магчымых рызык і наступстваў».

NN.by

2
Лях / Адказаць
20.09.2019 / 15:55
Старэйша брат Лукашэнкi сочыць за кожным яго крокам, каб дзе не аступiуся. I усе мiжнародныя погадненнi пад наглядам i з дазволу крамля
0
Скураныя крылы / Адказаць
20.09.2019 / 16:30
 Прыняў рашэнне "і толькі пасля дбайнай ацэнкі ўсіх магчымых рызык і наступстваў». Цікавае спалучэнне.



https://nn.by/?c=ar&i=237733

0
Жвір / Адказаць
20.09.2019 / 17:47
Чаму Крэмль не камэнтуе прыгнёт шаманаў ?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру